Умовы, пры якіх будаўніцтва «элітнага» дома прадоўжыцца

|

Нагадаем, што генеральны дырэктар фірмы Андрэй Лушч быў арыштаваны, працоўныя звольненыя без разліку па заробкам.

 

Для завяршэння будаўніцтва плануецца прыцягнуць працоўных іншых арганізацый. Кампенсаваць выдаткі на будаўніцтва дапамогуць сродкі ад рэалізацыі індывідуальных жылых дамоў, пабудаваных «Кансэнтам» у мікрараёне Пагараны-Кашэўнікі. У фірмы ёсць даўгі перад лізінгавымі кампаніямі, і, хутчэй за ўсё, прыйдзецца вярнуць гэтым кампаніям набытую тэхніку.

 

Гэтыя пытанні падымаліся на нарадзе з удзелам дольшчыкаў «Кансэнта» у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна. Дарэчы, дольшчыкі ўнеслі пад будучыя кватэры грошы ў памеры 50, 90 і нават 100 адсоткаў. Арганізацыі «Гроднажылстрой» даручана правесці адзнаку магчымасці завяршэння будаўніцтва.

Па інф. ГП