Другі Фестываль маладзёвай журналістыкі распачаўся! Новыя фота!

Першым элементам вельмі насычанай праграмы стала прэзентацыя фотаздымкаў пераможцаў беларускага нацыянальнага конкурсу “Прэс Фота Беларусі 2010”.

Здымкі прадстаўлялі ўладальнікі ўзнагарод вядомыя фотажурналісты Юля Дарашкевіч (на здымку ніжэй у цэнтры), Андрэй Лянкевіч і Аляксандр Саенка.

Таксама была прэзентаваная невялікая выстава фотаздымкаў гарадзенскіх журналістаў Аляксандра Саенкі (на здымку ніжэй) і Леаніда Шчаглова, а таксама пераможцаў фотаконкурсу “Твой Стыль”, які ладзіцца ў межах фестывалю маладзёвай журналістыкі.

Імёны пераможцаў маладзёвага фотаконкурсу будуць агучаныя ў нядзелю падчас закрыцця фэсту і ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу маладых журналістаў

Арганізатары прапанавалі наведнікам выставы абраць найбольш упадабаны фотаздымак і прагаласаваць за яго.

“Падліковая камісія” вызначае ўладальніка прыза глядацкіх сімпатыяў. Для гэтага спатрэбіліся два туры галасавання!


Найбольш усім спадабаўся здымак маладога аўтара Аляксандра Шульгача, які і атрымае прыз прыз глядацкіх сімпатый.

Наступнай часткай мерапрыемства стаў паказ дакументальнага і гульнявога аўтарскага кіно маладых аўтараў.

Прадстаўляў фільмы Андрэй Куціла (на здымку) – аўтар і рэжысёр, удзельнік міжнародных кінафестываляў і форумаў.

>

Ён распавёў пра некаторыя асаблівасці і тонкасці працы рэжысёра, а таксама ахарактарызаваў прывезеныя стужкі.

Закранутыя ў фільмах тэмы відавочна зацікавілі гледачоў і сустрэча ператварылася ў дыскусію пра маладзёвыя кінафестывалі і стан некамерцыйнага кіно.

 

У суботу чакаецца яшчэ больш цікавая і насычаная праграма.

Плануюцца прэзентацыі сучасных інфармацыйных маладзёвых сеціўных праектаў, а таксама майстар-класы вядомых беларускіх журналістаў.

 

Увечары ладзіцца культурніцкая праграма з выступамі такіх гуртоў як “ZnaRock”, “Нонсенс”, “Босае сонца”, рэпера Вінсэнта, паказ дызайнерскай калекцыі “Твой Стыль”, мастацтва бодзі-арту ды іншыя цікавосткі.

 

Здымкі Жэні Здановіча і Юры Іванюка