Яшчэ не позна заявіцца на Seven Festival

|

Сярод хэдлайнэраў фэсту, які пройдзе з 8 да 11 да ліпеня непадалёк ад беларускай мяжы, швейцарскі гурт Lacrimosa, а таксама Sepultura (Бразілія), The Legendary Pink Dots (Нідэрланды), Vader, Heart & Soul, Hey, Coma, Strange Attractor (Нідэрланды). У міжнародным конкурсе Беларусь прадставіць гурт Spita/\ь F. Яшчэ ёсць шанс атрымаць бясплатныя візы для ўдзелу ў Фэсце!


Квіткі і бясплатные візы на час фэсту можна атрымаць у беларускага партнёра фэсту – руху “За Свабоду”.
Кошт квітка на чатыры дні з месцам у намётавым гарадку — 18 эўра.
Падрабязная інфармацыя пра тое, як замовіць квіток знаходзіцца па адрасе: http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/5960/
 
Seven Festival пройдзе ў горадзе Вэнгажэва, што ў 200 км ад беларускай мяжы.
Новая назва фэсту звязана з сусветным конкурсам New 7 Wonders, дзе абіраюцца сем новых цудаў прыроды.
Сярод галоўных прэтэндэнтаў на ўключэнне ў гэты пачэсны сьпіс якраз і знаходзяцца Мазуры — рэгіён сярод лясоў ды прыгожых азёраў, дзе з 1991 году праходзіць рок-фэст.
 
За навінамі, інфам наконт удзейнікаў, варыянтаў даезду на фэстываль можна сочыць праз адмысловую старонку для беларускіх наведнікаў фэсту: http://sevenfestival.livejournal.com