Хлопец кінуўся пад фуру і загінуў
Паводле ст.інспектара УДАІ Алега Дука, прычына здарэння – нечаканае з’яўленне на праезжай частцы.
Кіроўца фуры “ІВЕКО”, пад коламі якой загінуў хлопец, паведаміў, што ўбачыў хлопца, які стаў перад фурай раскінуўшы рукі, і спыніць машыну было ўжо немагчыма.
Аднак, што яго падштурхнула да гэтага, пакуль дакладна невядома.
Аператыўна-следчая група высветліла, што загінулы быў на ўліку ў нарколага і 6 дзён таму быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў лячэбна-працоўным прафілакторыі.
Напярэдадні трагедыі хлопец нападпітку збег з хаты, сказаўшы, што скончыць жыццё самагубствам. Айчым кінуўся наўздагон, але дагнаць не паспеў.
У ДАІ “Твайму стылю” паведамілі, што грамадзянін Славеніі – кіроўца фуры, якая з грузам накіроўвалася ў Маскву, – затрыманы да высвятлення падрабязнасцей справы.