“Жаўнеры БНР” у Гародні
Слуцкі збройны чын налічваў 4000 вайскоўцаў. У асноўным гэта былі сяляне, якія не жадалі падпарадкоўвацца палітыцы ваеннага камунізму. Баявыя дзеянні цягнуліся каля месяца і скончыліся паразай паўстанцаў.
Аўтар “Жаўнераў БНР” Алег Латышонак адзначыў, што шмат сілаў беларусаў ішло на змаганне паміж сабой: у штабе войска спрэчкі былі нярэдкімі.
“Жаўнеры БНР” – першае выданне з задуманай кніжнай серыі пра нацыянальны рух.
Выдаўцы Валер Булгакаў і Алесь Пашкевіч рыхтуюць да друку беларускі пераклад працы навукоўца пра паходжанне назвы “Беларусь”.
На здымку: Алег Латышонак
Фота: kamunikat.org