Апошнія прыгатаванні
>
Колькі дахаў трэба ўсталяваць па ўсім цэнтры!
Разам «заквітнелі» клумбы. Гэта «Зеленгас» выгадаваў дзесяткі тысяч кветак
Квітнеюць не толькі клумбы, але і хаткі…
Якое прыкрае «суседства». Ці не пакрыўдзяцца грузіны?
Затое індусы – на самым парозе ЗАГСу
Папрацавалі, трэба адпачыць
Сёе-тое падмазаць…
… пафарбаваць…
… падстрыгчы…
… падраўнаваць…
… і вымыць!
Зараз як кіну!
Прадметы першай неабходнасці. Асабліва на фестывалях
– Палыч! У мяне тут усё гатова? Далей што? Дахаты? Ура-а-а-а…
Ну, не могуць у Гродна абыйсціся без бензапілы! Дзякуй, што хоць сухія галінкі зрэзалі
Трэба тэрмінова абмеркаваць становішча
Пляжны сезон адкрыты
Вельмі цікава, а што там дзеецца?
На фэсце чакаецца каля 800 удзельнікаў, 74 калектывы і 122 выканаўцы. Адбудзецца сустрэча ветэранаў вайны – прадстаўнікоў нацыянальных аб’яднанняў Беларусі – са студэнтамі і навучэнцамі Гродна. Пройдзе тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў фэсту па вуліцах гораду. На стадыёне «Нёман», дзе адкрыецца свята, гараджане і госці ўбачаць цэлы святочны спектакль. Гледачоў запросяць на канцэрт « Беларусь – наш родны дом», выступ народнага артыста Расіі Алега Газманава.
У другі дзень можна будзе наведаць «горад майстроў», а ўвечары адбудзецца гала-канцэрт. У апошні дзень вестывалю госці змогуць паспрабаваць нацыянальныя стравы і наведаць выставу прац народных майстроў.