Флэшмоб на запраўцы

|

Удзел у акцыі возьмуць больш за 20 аўтааматараў, але далучыцца можа кожны.

Месца для флэшмобу абранае не выпадкова, а з клопатам пра астатніх кіроўцаў: насупраць запраўкі “Белнафтахіму” знаходзіцца запраўка “Славнефть”, дзе зможа спакойна заправіцца той, хто не захоча стаяць у чарзе.

Сённяшні флэшмоб у Гародні ладзіцца ў апошні дзень акцыі “Стоп-бензін”, якая распачалася па ўсёй Беларусі 1 чэрвеня.

Аўтааматары пратэстуюць супраць павышэння коштаў на бензін, байкатуючы запраўкі “Белнафтахіму”.

Па падліках арганізатараў, у акцыі ўдзельнічае каля 1000 гарадзенскіх кіроўцаў.

Гэта ня так шмат, як хацелася б, і, вядома, ніякіх страт ад такіх пратэстаў “Белнафтахім” не панясе, але галоўная мэта дасягнутая: пра гэта гавораць на вуліцах, людзі абмяркоўваюць праблему, кіраўніцтва “Белнафтахіму” ведае пра незадаволенасць аўтааматараў.

Наша мэта, кажуць арганізатары, прыцягнуць увагу грамадства да імклівага росту коштаў на бензін у Беларусі, якія пасля трохразовага павышэння сталі найвышэйшымі ў СНД.