Дядя Ваня, Ігар Бутман і “Машына часу” з канцэртамі ў Міры
Першым у праграме стаіць сольны канцэрт Дзядзі Вані (расійскі спявак і шоўмэн), дзе паўдзельнічаюць і беларусы Георгі Калдун ды Галіна Шышкова – 18 чэрвеня, 21.00.
За імі, апоўначы, выступіць рамантычны Томас Невергрын з групай «Ten Sharp».
19 чэрвеня парадуе аматараў класікі: у 21.00 у праграме “Ноч класічнага балета” свой рэпертуар прадставіць Нацыянальны Акадэмічны тэатр оперы і балета.
У 24.00 на пляцоўцы каля Мірскага замку пройдзе канцэрт “Песня года Беларусі”, весці які будуць ды-джэі мінскіх радыёстанцый.
У апошні музычны вечар на сцэне з’явіцца “Машына часу” у поўным складзе (21.00), а апоўначы Ігар Бутман з аркестрам.
Завершацца “Музычныя вечары ў Мірскім замку” вялікім фейерверкам.
Усе канцэрты музычнага марафона будзе трансляваць АНТ. Праўда, са спазненнем на некалькі дзён – глядзіце праграму вечаровых эфіраў 21-26 чэрвеня.