Прэс-тур «Інваліды ў Беларусі. Як ратаваць сябе самім?»
Галоўная мэта туру – распавесці пра ўнікальны досвед самаарганізацыі інвалідаў, якія здолелі стварыць сістэму ўзаемнай дапамогі. Сістэму больш эфектыўную, чым дзяржаўная сістэма сацыяльнага забеспячэння. Яны наведаюць:
У Ваўкавыску – арганізацыю «Памяць». Яе касцяк складаюць інваліды, у тым ліку інваліды-калясачнікі. Гэта – адзіная арганізацыя ў Беларусі якая займаецца БЯСПЛАТНЫМ забеспячэннем інвалідаў, пенсіянераў спецыяльнай тэхнікай – хадункі, вазкі, крэслы, спецыяльныя ложкі і інш. Яны самі завязалі кантакты з замежнымі спонсарамі (галоўным чынам скандынаўскіх краінаў) і праз Дэпартамент гуманітарнай дапамогі ўвозяць у краіну гэтыя прыстасаванні і пасля без бюракратыі і валакіты раздаюць іх тым, хто ў патрэбе. Журналісты сустрэнуцца з тымі, кім арганізацыя апекуецца: дзецьмі-інвалідамі, маладымі людзьмі, якія сталі нерухомымі ў выніку аварый, пажылымі жыхарамі ваўкавыскіх вёсак.
У Гродна – калясачнікаў, якія ладзяць акцыі, каб прыцягнуць увагу да таго, што жыццё ў Беларусі не прыстасаванае да патрэбаў інваліда. Сярод праблем, якія яны падымаюць – адсутнасць пандусаў ды спец-ліфтаў, стаўленне працадаўцаў ды чыноўнікаў да інвалідаў, дзяржаўныя працэдуры атрымання інваліднасці ды размеркавання спецыяльнай тэхнікі.