Семінар для жанчын, якія хочуць сустрэцца з… сабой
Семінары пройдуць 19 і 20 чэрвеня ў Гродна. Час семінару – з 13.00 да 19.00.
Вы здолееце:
– асэнсаваць праз казку, наколькі вы любіце сваё цела,
– адчуць сваю душу і яе глыбіню
– патанчыць, выпусціць на волю свае эмоцыі і паназіраць за імі
– даведацца пра ступень сваёй адкрытасці
– убачыць свае праблемныя зоны
– зазірнуць за межы звыклага ўспрыняцця сябе
– зразумець, ці шчырыя вы перад самімі сабой Колькасць удзельніц абмежаваная.
Папярэдні запіс абавязковы. Кошт удзелу – 40 тысяч рублёў. Зніжку ў 15% могуць атрымаць тыя, хто прывядзе з сабой аднаго чалавека.
Вядучыя: Алена Вялічка (Вэлком +375296450612), трэнер сацыяльна-псіхалагічных трэнінгаў і семінараў, каардынатарка адукацыйных праграм для жанчын, вядучая жаночых груп. Выкарыстоўвае інтэрактыўныя метады навучання з прыцягненнем спантаннага танцу, аўтэнтычнага руху і перфомансу. Спецыялізуецца на стварэнні прасторы па раскрыцці магчымасцяў і на задаванні патрэбных пытанняў. Наталля Гузель (МТС +375297-82-44-85), паэтка, вядучая сэмінара для жанчын «Як можа рэалізаваць сябе сучасная жанчына?». Спецыялізуецца на раскрыцці талентаў у жанчынах.