Гродзенская ГЭС запрацуе ў наступным годзе
Праект Гродзенскай ГЭС прадугледжвае ўстаноўку пяці турбін агульнай магутнасцю 17,8 МВт.
Сёлета дабудуюць водасліўную плаціну, падваднога і адваднога канала да яе, працягнецца ўзвядзенне будынка самой ГЭС, будзе ўсталявана гідратэхнічнае і дапаможнае абсталяванне.
Крэдыты пад будоўлю дае Чэшскі экспартны банк.
Паводле кантракта чэшская кампанія “Мавел” мусіць да канца года паставіць поўны камплект гідратэхнічнага абсталявання.
На фота: макет гродзенскай ГЭС
Фота з сайта: http://dm-matveev.livejournal.com/