Не здзіўляйцеся – гэта Мы!

|

Штодня над падрыхтоўкай матэрыялаў для «Твайго стылю» працуе каманда маладых, крэатыўных і амбітных аўтараў, якія імкнуцца зрабіць сайт найлепшым рэсурсаў Пра Гарадзенцаў і Для Гарадзенцаў.

Для гэтага мы ўвесь час шукаем новыя крыніцы інфармацыі, ствараем новыя паслугі, якія могуць быць цікавымі і карыснымі для Цябе.

Услед за Радыё «Твой стыль», якое стала першым такога кшталту медыйным моладзевым праектам у Беларусі, у хуткім часе з’явяцца Відэа «Твой стыль», Фанатэка «У Тваім стылі», Фотагалерэя «Твайго стылю».

Таму – чытайце, слухайце, глядзіце «Твой стыль»! Нашая рэдакцыя адкрытая для Тваіх допісаў, артыкулаў, фотаздымкаў, відэакліпаў, музычных файлаў.

«Твой Стыль» – гэта Гародня і свет вачыма Гарадзенцаў!

Гэта значыць – і Тваімі вачыма! Не трымай іх заплюшчанымі – Будзь у Стылі!

Фота Алены Раўбецкай