Студэнты пойдуць у войска, але атрымаюць адтэрміноўку па крэдытах
Законапраект акрамя таго пашырае катэгорыю асобаў, якія мусяць прымаць вайсковую прысягу: яе павінны прыняць студэнты, што навучаюцца па праграме падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і афіцэраў запаса.
Дакумент замацоўвае дадатковыя ўмовы датэрміновага спынення кантракта з вайскоўцамі-кантрактнікамі.
Калі законапраект будзе прыняты, гэта можна будзе зрабіць за першае ж парушэнне ўмоваў кантракта.
Парадаваць Законапраект можа хіба прызыўнікоў, якія маюць абавязкі па крэдытах: ён прадугледжвае магчымасць прадстаўлення адтэрміноўкі па выплаце крэдытаў на будаўніцтва альбо набыццё жылля грамадзянам, якія знаходзяцца на тэрміновай вайсковай службе.
Фота з сайта http://www.segodnya.ua