Прэзідэнт дапаможа шклозаводу “Нёман” грашыма

|

Акрамя таго, прэзідэнт на 2 гады працягнуў растэрміноўку ў выплаце запазычанасці “Нёмана” перад Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва, якая складае больш за 2 мільярды рублёў.

На 2 гады працягнуты і тэрмін пагашэння займу на 6,7 мільёна долараў, які дзяржава выдала на тэхнічнае пераабсталяванне прадпрыемства.

Рашэнне пра дадатковае фінансаванне шклозавода “Нёман” прынята прэзідэнтам у той час, калі пракуратура Гродзенскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні генеральнага дырэктара прадпрыемства і яго намесніка.

Яны абвінавачваюцца ў злоўжываннях, праз якія прадпрыемства згубіла 73 мільярды рублёў: гаворка вядзецца акурат пра незаконнае выкарыстанне дзяржаўнай грашовай дапамогі.

На мінулым тыдні стала вядома, што адміністрацыя шклозавода арганізавала збор подпісаў пад зваротам да прэзідэнта, дзе выказваецца падзяка кіраўніку дзяржавы і дырэктару шклозавода Ігару Бацяну за тое, што яны робяць для народа.

Паводле http://www.ej.by