Затрыманы гарадзенскі офісны злодзей
За апошнія месяцы было зарэгістравана больш за 20 фактаў падобных крадзяжоў, кошт зніклых рэчаў перавысіў 10 мільёнау ўрублёў.
Пацярпелыя казалі адно і тое ж: “выйшаў з кабінета – вярнуўся – абакралі”.
Спосаб крадзяжу ва ўсіх выпадках быў аднолькавы.
Па некаторых прыкметах супрацоўнікі міліцыі пазналі свайго старога кліента, які толькі ў студзені выйшаў на волю пасля папярэдняй адсідкі, і, як высветлілася, мелі рацыю.
Першую судзімасць гарадзенскі злодзей атрымаў за 36 крадзяжоў з кабінетаў, “на хвілінку” пакінутых без нагляду.
Такім чынам, крадзяжы правакавалі самі пацярпелыя.
Паводле http://uvd.grodno.by
Фота з сайта http://www.buildteam.ru