Пракурор Гарадзеншчыны ўзначаліў назіральную раду пры футбольным клубе

Як паведамляе афіцыйны сайт клуба, у склад рады могуць ўвайсці ў будучым таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і іншыя людзі, зацікаўленыя ў развіцці футбольнай гаспадаркі ў горадзе.

Сярод функцый новай структуры – прызначэнне трэнерскага штаба каманды, падпісанне кантрактаў з гульцамі, а таксама пошук па-забюджэтных сродкаў на ўтрыманне каманды.

Нагадаем, што перад пачаткам гэтага сезона ў “Нёмана” быў самы сціплы бюджэт сярод усіх каманд вышэйшай лігі – крыху больш за міліён даляраў.

Недахоп сродкаў з’яўляецца адной з прычын таго, што гарадзенцы сёлета плятуцца ў нізе турнірнай табліцы.

 

На здымку: Віктару Марозаву давядзецца цяпер кантраляваць і футбольную гаспадарку.

Фота: www.grodnonews.by