Ці будуць вытворцы алкаголя працаваць са стратамі?
Прадстаўнікі прадпрыемстваў-вытворцаў пакуль не могуць адказаць на пытанне, ці павялічацца кошты на алкагольную прадукцыю.
Вялізная колькасць віна і гарэлкі застаецца на складах.
У прыватнасці, лікёрагарэлачных вырабаў – на 80,3 мільярды рублёў, віна – на 68,3 мільярды: па стане на май на складах засталося 92,5% сярэднемесячнага вырабу прадукцыі.
Вытворцы засцерагаюцца, што рост коштаў на алкаголь яшчэ больш знізіць колькасць прададзеных бутэлек.
З іншага боку, браць дадатковыя страты на сябе прадпрыемствам таксама невыгодна, таму, хутчэй за ўсё, кошты ўсё ж павялічацца.
Апошні раз гарэлка і віно значна падаражэлі напрыканцы мінулага году – на 5%.
На чарзе змена акцызных ставак на табачныя вырабы.
Паводле праекта, акцызы на танныя цыгарэты патаннеюць, на цыгарэты сярэдняга і высокага кошту – узрастуць на 22,48-22,49%.
Паводле http://naviny.by