Авіяцыйныя гарматы ў лесе

|

Паводле аператыўнай інфармацыі гарматы маглі быць закапаныя ў лесе ў пачатку 90-ых гадоў, калі авіяцыйныя часткі з аэрадрома Ліды выводзіліся ў Расію.

Контразведка распачала праверку па факце знаходкі.

Даследуюць здольнасць гэтых гарматаў да стральбы.

Гэта не першы выпадак у Беларусі, калі мясцовыя жыхары прыхоўваюць узбраенне.

Летась жыхар Віцебскай вобласці захоўваў на падворку знойдзеныя паблізу былога вайсковага аэрадрома 8 авіяцыйных кулямётаў і 2 авіяцыйныя гарматы.

Пазбегнуць адказнасці ўладальніку знаходак удалося толькі дзякуючы таму, што балістычная экспертыза прызнала зброю непрыдатнай для стральбы.

Паводле http://belta.by/

На фота: Усталяваная на самалёце гармата ГШ-23

Фота з сайта http://www.pointclub.ru