Хто забруджвае Вілію?

|

Эколагі адразу ж звярнуліся па тлумачэнні ў Смаргонскую гаррайінспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

На месца здарэння выехала аператыўная група.

Па меркаванні загадчыцы лабараторыі аналітычнага кантроля інспекцыі, жоўты колер і хімічны пах вадзе маглі надаць ядахімікаты, якімі апрацоўваюцца бліжэйшыя калгасныя палі.

Такія выпадкі ўжо былі.

На гэтым кавалку ракі ў яе трапляюць сцёкавыя воды з трубы Смаргонскага аграгатнага завода і калектара вёскі Маркаўцы.

Эколагі лічаць, што Вілія забруджваецца выкідамі аграгатнага завода, аднак супрацоўнікі інспекцыі з імі не згодныя: такіх інцыдэнтаў не было цягам сямі гадоў.

Эксперты “Зялёнай сеткі” мяркуюць, што турысты маглі быць сведкамі кароткачасовага залпавага скідвання – непрацяглага, але, звычайна з высокімі канцэнтрацыямі шкодных рэчываў.

На погляд экспертаў інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, нічога асаблівага на месцы здарэння яны не ўбачылі: вада толькі крыху жаўцейшая за звычайную, і ніякага паху.

Што і адкуль трапіла ў раку могуць паказаць толькі вынікі аналізаў пробаў вады, якія будуць вядомыя ўжо ў пятніцу.

Паводле http://greenbelarus.info