Гарадзенскія медыкі сярод лепшых у краіне
Лепшым урачом-тэрапеўтам была прызнаная Таццяна Емяльянчык з гарадзенскай цэнтральнай гарадской паліклінікі.
А ў намінацыі “Урач агульнай практыкі” не было роўных дакторцы Райцаўскай амбулаторыі Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы Марына Клімко.
Лаўрэатам 3 ступені ў намінацыі “Лепшы хірург” стаў лекар з Лідскай раённай бальніцы Васіль Лявоненка.
Пераможцы конкурса, арганізаванага Міністэрствам аховы здароўя, атрымаюць па 3,5 міліёны рублёў.
Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу адбылося ўчора ў Мінску ў межах святочнага канцэрта, прысвечанага Дню медыка.