Талака ў радавым фальварку Ларысы Геніюш
Прыязджайце, бярыце з сабой сяброў, знаёмых, дзяцей. Прылады працы, рыштунак і пачастунак забяспечваюць арганізатары.
Калі хто мае свае, то таксама бярыце.
Як даехаць: траса Гародня-Менск, у Скідзелі павярнуць на Ваўкавыск (калі ехаць з Ваўкавыска то, натуральна, у бок Скідзеля), далей паварот на вёску Рэпля, прыблізна праз 2 кіламетры па левым баку дарогі ўбачыце будынкі фермы.
На жаль сёння гэта арыентыр месца, дзе колісь быў фальварак Міклашэвічаў, дзе нарадзілася Пані Ларыса.
Мапа даезду тут
Тэлефон для кантактаў (+375) 296 60 72 99.
У жніўні Беларусь будзе адзначаць 100-годдзе з дня нараджэння Ларысы Геніюш.
Праз некалькі год пасля ад’езду паэткі з мужам у Прагу ў 1037 годзе, хата, дзе яна нарадзілася, была перавезена сваякамі ў Ваўкавыск, і сёння на месцы фальварка засталіся толькі падмуркі ды старыя дрэвы.
Паэтка часта наведвала родныя Жлобаўцы:
“Благаславенны родны дом, гдзе бацькі і ўся дарагая сям’я.
Благаславенны маленькі кусочак роднай, бацькавай зямлі на вялізнай планеце, які называўся Жлобаўцы.
Называўся, бо сяньня яго няма, таго нашага фальварачка, і нават яго назовы.
Там калгас з нейкай ультрасавецкай назовай, дом перавезены ў Ваўкавыск, разам з гумном, а там, гдзе была наша сяліба, стаіць толькі даўгі мураваны хлеў і некалькі дрэў, якіх яшчэ не пасьпелі выкарчаваць на апал сяляне.
Калі бываю там, дык прашу: «Пакіньце яшчэ хоць гэтыя дрэвы…», – узгадвала яна гэтыя мясціны ў сваёй “Споведзі”.
На фота: Так выглядаюць Жлобаўцы сёння.
Фота з http://zhozh.livejournal.com/997.html