Судовыя выканаўцы сфатаграфавалі маёмасць “Палонікі”
Анжаліка Борыс:
“Яны даслалі ліст, што прыйдуць сёння.
Я патэлефанавала, папрасіла перанесці візіт, бо ў мяне катэтар у руцэ, які здымуць толькі заўтра, мне нельга з ім хадзіць, а я хацела б прысутнічаць у офісе, калі прыйдуць судовыя выканаўцы.
Яны адмовілі, сказалі, што прыйдуць толькі сёння, у 11 гадзін, і я вымушана была ехаць сюды. Спазнілася на 4 хвіліны, але ў 11.04 іх ужо не было”.
Прэс-сакратар Саюза палякаў Ігар Банцар:
“Судовыя выканаўцы прыйшлі ўтрох на 10 хвілін раней, прайшлі па памяшканнях і сфатаграфавалі нашу маёмасць, якую апісалі яшчэ 6 траўня.
Запатрабавалі ў бухгалтаркі баланс, але яна адказала, што мы працуем па спрошчанай схеме бухгалтарскага ўліку і балансу не вядзем.
Склаўшы акт, выканаўцы пайшлі, не адказаўшы на нашыя пытанні аб тым, калі будуць забіраць маёмасць “Палонікі”.
Усё заняло некалькі хвілін.
Ня ведаю, што яны хацелі, магчыма спраўдзіць, ці не вывезлі мы апісаныя рэчы”.
Мэбля і тэхніка “Палонікі”, а таксама асабістая маёмасць у кватэры спадарыні Анжалікі Борыс былі апісаныя па рашэнні суда за нявыплату штрафаў.
На фота: судовыя выканаўцы сыходзяць з офіса “Палонікі”
Фота Юліі Каляды