Аляксандр Саенка адкрые фота-выставу ў музеі гісторыі рэлігіі
Вадзім Заміроўскі, арганізатар конкурса:
“У Гародні на працягу месяца мы будзем экспанаваць 40 работ пераможцаў конкурса, у якім удзельнічала 94 беларускіх фатографа.
Пераможцы вызначаліся ў 8 намінацыях: навіны, людзі ў навінах, спорт, паўсядзённае жыццё, партрэт, мастацтва і забавы, прырода, гламур.
Некалькі прызавых месцаў заняў малады гарадзенскі фатограф Аляксандр Саенка, які і адкрые нашу выставу ў Гародні”.
Мэта спабору “Прэс-фота” – падтрымка і развіццё прафесійнай прэс-фатаграфіі ў Беларусі, абмен досведам і ведамі паміж фатографамі, стымуляванне развіцця фотажурналістыкі.
Лепшыя фотаздымкі абіраліся сярод работ, зробленых цягам апошніх пяці гадоў.
Выстава пераможцаў конкурса “Прэс-фота Беларусі-2010”, вынікі якога былі падведзеныя 12 мая, экспанавалася ў Кіеве, Днепрапятроўску, Львове, Мінску.
У хуткім часе з’явіцца каталог лепшых работ.
На фота: Рыба карп в рыболовных сетях, д.Солы, Гродненская область, 21.10.2008.
Здымак А.Саенкі – 1 месца ў намінацыі “Прырода”.