Сёння ў Гродне – выпускны баль лепшых студэнтаў

|

Сёння таксама стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка абвясціў падзяку 10-ці студэнтам беларускіх ВНУ за поспехі ва ўчобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

У лік адзначаных студэнтаў і пяцікурсніца факультэта фізкультуры Гарадзенскага ўніверсітэту Кацярына Радзевіч.

Як паведаміла “Твайму стылю” кіраўніца інфармацыйнага аддзелу ўніверсітэту Надзея Вашкелевіч, Кацярына з’яўляецца трохразовай чэмпіёнкай Еўропы і чэмпіёнкай свету па самба. Сёлета Кацярына была прызнаная лепшай студэнткай універсітэта ў намінацыі “Спорт”.

Разам з васьмю іншымі студэнтамі ГрДзУ імя Янкі Купалы яна запрошана 29 чэрвеня ў Палац Рэспублікі на выпускны баль лепшых студэнтаў краіны.

 

На здымку: рэктар універсітэту Яўген Роўба ўзнагароджвае Кацярыну Радзевіч за перамогу ў конкурсе “Студэнт года’2010”

Фота: http://www.grsu.by