Роўпджампінг фестываль у Гродна

|

Упершыню ў горадзе сіламі памераюцца аматары экстрымальных скачкоў і свабоднага падзення з вышыні.

Каманды, якія заявяцца да ўдзелу ў фестывалі, будуць выконваць заданні па спартыўным арыентаванні, скачках з лінаў, змагацца за перамогу ў іншых конкурсах.

Ініцыятарам незвычайнага фэсту з’яўляецца мінская каманда Live2Fly.

У ліку “скораных” Live2Fly аб’ектаў – гарадзенскі Румлёўскі мост.

>

Скачок з тэхнічнага паверху Румлёўскага маста. Свабоднае падзенне – 17 метраў.

 

Першы раз аб роўпджампінгу загаварылі ў 1989 годзе, калі скалалаз Дэн Осман у час узыходжання на скалу не ўтрымаўся і паляцеў у ніз. Ад смерці яго ўратавалі толькі ліны.

–  Тады я зразумеў, што страх перад тым, як упадзеш, не галоўнае. Галоўныя тыя пачуцці, каторыя ты адчуваеш, калі ляціш! – сказаў пазней Осман.

Больш падрабязна аб конкурсе можна даведацца тут