Ад «Мёртвых душ» да «Як схуднець за 5 дзён»

Цяжка ўявіць? І, тым не менш, гэта было так. Раней кнігам надавалі абсалютна іншае значэнне, чым цяпер. Кожны экзэмпляр, трапятліва аберагаўся, з’яўляўся прадметам гонару. Ды і вялікая калекцыя кніг лічылася па тых часах прыкметай добрага тону, інтэлігентнасці і, бясспрэчна, вытанчанага густу. Для людзей не было лепшага занятку, чым уладкавацца ў цёплым крэсле, укутацца пледам і акунуцца ў свет літаратуры, у рэкі доўгіх роздумаў.

 

Аднак свет не стаіць на месцы. Найноўшыя тэхналогіі толькі і паспяваюць змяняцца адна за адной з маланкавай хуткасцю. Паступова кнігі сталі выцясняцца Інтэрнэтам. І гэта цалкам зразумела, куды ўжо зручней клікнуць мышкай і атрымаць кнігу на любы густ. Але гэта зрабіць не так проста, як падаецца на першы погляд. Выдавецтвы тысячным накладам выдаюць кнігі, якія і кнігамі не назавеш. А мерчэндайзеры яшчэ больш пагаршаюць становішча, карыстаючыся вялізнай колькасцю рэкламных хітрыкаў.

 

Зайдзіце ў любую кнігарню. На што ўпаў ваш позірк? Адказ просты: альбо на паліцу з паштоўкамі, альбо на стэлажы з эзатэрычнай літаратурай. А вось у пошуках старога, зачытанага да дзірак Антона Паўлавіча Чэхава, ці, напрыклад, правакацыйнага і шакуючага Фрэдэрыка Бегбедэра, давядзецца правесці немала часу ў пошуках сярод кніжных паліц.

 

І што маем у выніку? Старая, добрая класіка, белетрыстыка застаецца ў баку. Кніжныя «маньякі» трапляюцца на кручок хітрых медыйшчыкаў, і трацяць свае грошы на абсалютна марныя кнігі: «Як схуднець за 5 дзён», «Тосты на ўсе выпадкі жыцця» і падобнае смецце. Вы спытаеце: «Ці так гэта важна для моладзі, для грамадства ў цэлым?» Я перакананая, што так. Думаю, варта задумацца, што можна чакаць ад пакалення, якое вырастае на кніжным смецці…

Ілюстрацыя http://2008.molgvardia.ru