“Ляпісы” перадумалі ехаць у Гродна і Ліду
Але, як высветлілася, канцэрты скасавалі – у новай афішы з беларускіх гарадоў засталіся толькі Мінск і Маладэчна.
Гурт “Ляпіс Трубяцкой” з новым альбомам “Маніфест” набывае ўсё большую вядомасць – бясплатны распаўсюд новага альбома праз Інтэрнэт, кліпы на экранах сталічнага метро, канцэрты па Беларусі і Расіі, трапныя выказванні Ляпіса ў сваіх інтэрв’ю – відавочна, у музыкаў зараз неблагія часы.
Чаму гурт праігнараваў Гродзенскую вобласць – невядома. Магчыма, музыкі вырашылі адпачыць перад канцэртамі ў Расіі і Украіне, не маючы жадання заязджаць на Гродзеншчыну, магчыма, узніклі складанасці з правядзеннем канцэртаў.