“Месяц супраць гамафобіі” пройдзе ў Гродне
У межах кампаніі, арганізатарамі якой з’яўляецца Беларуская ініцыятыва за сэксуальную і гендэрную роўнасць, адбудуцца семінары, круглыя сталы, асветніцкія і інфармацыйныя акцыі. Апроч Гродна, пратэставаць супраць гамафобіі збіраюцца ў Мінску і Лунінцы. Кампанія стартуе 17 красавіка і скончыцца 17 траўня.
У лютым актывісты руху за сэксуальную роўнасць ужо праводзілі ў Гродне акцыю “Любовь свободна”, але аніякага розгаласу яна не набыла.