Гарадзенскія сокалы атрымалі імёны і гатовыя да палёту (Відэа)

|

З пачатку красавіка за гняздом гарадзенскіх сокалаў назірала ІР-камера.

Як паведаміў “Твайму стылю” кіраўнік гарадзенскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Дзмітрый Вінчэўскі, гарадзенскія сакаляты ўжо могуць лётаць, але не маюць для гэтага вялікага стымула, бо бацькі іх спраўна забяспечваюць ежай.

Увосень сокалы скіруюцца ў вырай. Па вяртанні назад маладыя птушкі звычайна гняздуюцца ў радыюсе 50-500 км. ад месца свайго нараджэння.

Гарадзенскіх сакалят нядаўна акальцавалі, што дае больш шансаў на назіранне за іх далейшым лёсам.

 

На здымку: гарадзенскія сакаляты гатовыя да самастойнага палёту.

Фота Дзмітрыя Вінчэўскага