Сямён Шапіра сустрэнецца з Сяргеям Гурэнкам
У заяве, у прыватнасці, гаворыцца:
– Кіраўніцтва клуба занекапаена турнірным становішчам і якасцю гульні каманды. Для паляпшэння турнірнага становішча патрабуюцца дадатковыя намаганні, таму …пройдзе ўкамплектаванне склада. Ужо зараз у полі зроку трэнерскага штабу знаходзяцца некаторыя гульцы беларускага чэмпіянату, а таксама легіянеры…”
Святаслаў Ліс паведаміў таксама пра сустрэчу сябраў назіральнай рады з Сяргеям Гурэнкам, які прысутнічаў учора на гульні “Нёман” – “Тарпеда”. Размова ішла пра шляхі вываду гарадзенскага футбола з крызісу.
У анансаванай Святаславам Лісам сустрэчы маладога трэнера з Сямёнам Шапіра возьмуць удзел і прадстаўнікі кіраўніцтва клуба.
Не выключана, што на сустрэчы будуць абмяркоўвацца і ўмовы, на якіх Сяргей Гурэнка мог бы ўвайсці ў трэнерскі штаб “Нёмана”
Пакуль жа каманду працягвае ўзначальваць Алег Радушка.
Наступны матч гарадзенцы згуляюць 3 ліпеня ў Бабруйску супраць “Белшыны”.
Фота: fcneman.com