У Гродне – маскоўскі “Фокус”
Як паведаміў “Твайму стылю” адзін з арганізатараў выставы Аляксей Каламіец, яе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з клубам і работамі розных аўтараў.
Па словах, сп. Каламійца, выстава ”напэўна зацікавіць жыхароў Гарадзеншчыны ўсіх пакаленняў: ад малодшага да старэйшага”.
Адкрыццё выставы заўтра ў 16.30.
Гарадзенская выставачныя заля існуе зд 2004 года. У ёй рэгулярна адбываюцца выставы мастакоў, майстроў народнай творчасці.
Сярод “візітовак” галерэі – штогадовая выніковая выстава ўдзельнікаў міжнароднага плэнэра«Гродна – дарог скрыжаванне», выстава майстроў народнай творчасці «Гарадзенскі каларыт».
На здымку: адкрыццё выставы фотаклуба “Фокус” у Гродне летам 2008 г.
Фота photofokus.ru