Ля Новага Замку пачаліся раскопкі
Тэрыторыя Новага замку – адно з першых месцаў пасялення людзей на тэрыторыі горада.
У ХІІ ст. тут стаяла не знойдзеная дасюль Уваскрасенская царква, пазней каралеўскі дом
У ХVІІІ ст. тут быў узведзены каралеўскі палац – Новы замак.
Раскопкі арганізаваныя калектывам Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.
Як паведаміла “Твайму стылю” навуковы кіраўнік работ – загадчыца аддзелу археалогіі музея Наталля Кізюкевіч, ля Новага замку будзе закладзены невялікі раскоп, памерам 24 м.кв.
>
Па яе словах, на заклік узяць удзел у раскопках адгукнулася небагата гарадзенцаў.
Да прыкладу, сёння працуюць 12 чалавек. Большасць з іх – гарадзенскія студэнты.
Фота Святаслава Ляўчука