Аўтакасметыка ад гродзенскіх інспектараў ДАІ
Мэта акцыі – заклікаць уладальнікаў аўто больш пільна і ўважліва паводзіць сябе на дарозе, а таксама імкнуцца не парушаць правілы дарожнага руху. Супрацоўнікі ДАІ пры нясенні службы будуць звяртаць увагу на кіроўцаў, удзельнікаў дарожнага руху. Як паведаміла выканаўца абавязкаў начальніка аддзелу па агітацыі і прапагандзе гродзенскай ДАІ Інна Карасевіч, падарункі ад дзяржаўтаінспекцыі будуць даваць нават тым, хто прапусціў пешахода. Прэзенты інспектары будуць раздаваць у выглядзе аўтакасметыкі і брашурак, якія нагадваюць правілы дарожнага руху. У выпадку, калі кіроўцы парушаць правілы, пакаранне не прымусіць сябе чакаць.