У Гародні з’явіцца вуліца Васіля Быкава!
Паводле дэпутатаў, імя сусветна вядомага пісьменніка, які больш за 25 гадоў пражыў у Гародні, варта надаць вуліцы за будынкам бальніцы хуткай дапамогі: паміж завулкам Паповіча і габрэйскімі могілкамі.
На пасяджэнні тапанімічнай камісіі таксама паўстала пытанне аб ушанаванні Васіля Быкава памятным знакам.
Аднак прапанова ўстанавіць шыльду на доме па вул.Свярдлова, дзе жыў пісьменнік, была адхіленая з-за нязгоды сённяшніх жыхароў дома.
Цяпер прапанова тапанімічнай камісіі аб наданні гарадзенскай вуліцы імя Васіля Быкава патрабуе зацвярджэння гарвыканкама.
Вясной актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” ініцыянавалі збор подпісаў за наданне адной з вуліц Гародні імя пісьменніка.
Акцыя скончылася 22 чэрвеня, у гадавіну смерці Васіля Быкава – сярод гарадзенцаў было сабрана больш за 7000 подпісаў.