Вяртанне вагона-рэстарана

|

Пасажыраў чакае інтэр’ер у чырвоных колерах, савецкія лозунгі па сценах, старыя фотаздымкі, афіцыянткі ў пілотках і чырвоных гальштуках.

Для наведвальнікаў загучаць савецкія хіты, а па тэлевізары будуць паказваць фільмы савецкіх гадоў.

Стравы таксама адпаведныя: закускі “Золата партыі” і “Заначка Мінфіна”, мяса па-буржуйску, партыйная смажаніна, салатка аліўе і г.д.

Вячэра ў рэстаране абыйдзецца прыкладна ў 30-50 тысяч рублёў.

Зніжка да 50% абяцаная сябрам КПСС.

Рэстаран разлічаны на 42 месца і будзе адкрыты з 8 гадзін раніцы да 2 гадзін ночы.

У перспектыве плануецца разносіць сняданкі пасажырам па вагонах.

Паводле http://vgr.by