Аварыю справакаваў глуханямы кіроўца
Як паведаміў “Твайму стылю” супрацоўнік прэс-службы гарадзенскай ДАІ Алег Дук, малады чалавек у час паварота налева не саступіў дарогу “Маздзе”, хоць кіроўца машыны і сігналіў аб сваім набліжэнні. Сутыкненне не было моцным. Кіроўца скутэра атрымаў царапіны ды пералом пальца. Пасля медыцынскай дапамогі ён быў адпушчаны дамоў.
Алег Дук адзначыў, што для кіравання скутэрам ці роварам чалавек не павінен праходзіць аніякага медыцынскага агляду і ўвогуле не павінен атрымліваць правы.