Трохгадовая дзяўчынка вылезла ў фортку
Па выкліку выехалі выратавальнікі, нарад міліцыі Кастрычніцкага РАУС і машына хуткай дапамогі.
Як паведамілі “Твайму стылю” ў Гарадзенскім МНС, кватэра на праспекце Кляцкова, у вакне якой сядзела дзяўчынка, была зачыненая, зняць дзіця з дапамогай аўталесвіцы таксама не атрымалася: двор перад домам быў застаўлены прыватнымі аўто да такой ступені, што службовая машына не здолела праехаць.
Ратаваць малую вырашылі праз дах.
Супрацоўнік МНС па штурмавой лесвіцы спусціўся на балкон, а пасля і ў саму злашчасную кватэру, і ўцягнуў дзяўчынку ў пакой.
Малая жыве разам з мамай і бабуляй, але ў гэты вечар засталася без нагляду дарослых: бабуля пайшла на працу, а мама, пакінуўшы адчыненую фортку, – па сваіх справах.
Фота з сайта http://www.funkeokna.ru