На пачках беларускіх цыгарэт з’явяцца малюнкі-пужалкі
У чэрвені прадстаўнікі 37 эўрапейскіх краін і ў тым ліку Беларусі абмяняліся досьведам па змяншэнні попыту на цыгарэты і змяншэнне іх рэкламы ды прасоўвання.
У Беларусі з 2008 году праводзіцца паэтапны ўвод забароны раклямы тытунёвых вырабаў. У гэтым годзе мы ўжо ня ўбачым яе ў любым выглядзе.
Перадусім вядзецца размова пра размяшчэнне папераджальнай інфармацыі на пачках тытунёвых вырабаў. У Беларусі ўрэшце ўведзеныя мінімальныя міжнародныя стандарты, згодна з якімі папярэджванні пра шкоду для здароўя займаюць плошчу ў 30%. Павялічаны таксама памер надпісу аб колькасці смолаў і нікатыну ў дыме цыгарэт.
Міністэрства аховы здароўя збіраецца размясціць на пачках малюнкі, якія паказваюць наступствы палення. Таксама рыхтуецца зварот у Савет Міністраў з прапановай павялічыць колькасць зон, вольных ад тытунёвага дыму. Задача максімум – забараніць паленне ў цэлых населеных пунктах
Першай краінай у свеце, дзе на пачках з’явіліся адмысловыя малюнкі, стала Канада – 2000 год. Праз паўтары гады да яе далучылася Бразілія. На сённешні дзень налічваецца 17 краін, дзе размяшчэнне дэматывуючых малюнкаў на тытунёвых вырабах абавязковае.