Вецер замест газу і нафты
У снежні гэтага году ў Грабніках усталююць першы энергавятрак. У перспектыве плануецца стварэнне ветрапарку з дзесяці установак. Кожны вятрак у стане забяспечыць электраэнергіяй каля трохсот дамоў.
– Праект з’яўляецца выключна перспектыўным, хаця б з нагоды ўсё вышэйшых коштаў на газ і нафту“, – лічыць інжынер Гроднаэнерга Кастусь Жынь, – Гэта наш вецер і ён дастаткова моцны для рэалізацыі такога праекту.
Хуткасць ветру ў раёне будучага ветрапарку больш за сем метраў на секунду, таму нават пры мінімальных павевах устаноўка будзе працаваць у нармальным рэжыме.
Праз два гады плануецца скончыць будову ветрапарку і ў Мінску, што забяспечыць энергіяй тры раёны сталіцы.