Сядзібе Агінскага ў Залессі вернуць гістарычны выгляд

Заснавальнікі фонду збіраюцца звярнуць сядзібе выгляд, які яна мела пры сваім знакамітым гаспадары. У будынку створаць музэй, канцэртную залю і аранжарэю. Чакаецца абнаўленне старога парку і сажалкі.

Сядзіба Агінскага складалася з двух палацаў з асобнымі паркамі і аранжарэямі, капліцы, млыну, бровару і стайняў. Усё гэта абяцаюць рэстаўраваць.

Ініцыятыву падтрымалі ў Літве і Польшчы. Сёння ёсць падставы спадзявацца, што сядзіба насамрэч атрымае другое жыццё. Залескі селькі камітэт прымае ўдзел у праграме Еўразвязу і ААН “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні”. Ужо распрацаваныя некалькі турыстычных маршрутаў. Кожны з іх мае радзынкай наведванне сядзібы Агінскага. Частка Еўрапейскага гранту таксама пойдзе ў дапамогу фонду.