Мытны кодэкс ужо ў Беларусі
Мытны кодэкс дзейнічае для Расіі і Казахстану з першага ліпеня.
З заўтрашняга дня ён уваходзіць у моц і на тэрыторыі Беларусі.
Прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў адзначыў, што ў гэты момант “ідзе актыўная праца над пытаннем прававой базы для адзінай эканамічнай прасторы” – наступная ступень інтэграцыі пасля Мытнага саюзу.
На адзінай мытнай тэрыторыі будзе ўжывацца адзіны Мытны кодэкс Мытнага саюза.
Саміт праходзіць за зачыненымі дзвярыма.