Футбольны “Нёман” пацешыў доўгачаканай перамогай
Два мячы на 44 і 55 хвілінах у выкананні Вадзіма Дземідовіча прынеслі гарадзенцам доўгачаканую перамогу. Магло быць яшчэ лепш – на прыканцы гульні Віталь Валадзенкаў не рэалізаваў пенальці.
Да гэтага “Нёман” адзначыўся працяглай серыяй без перамогаў.
Ці можна спадзявацца на выхад з крызісу? Даведаемся 25 ліпеня пасля матчу з “Мінскам”.
Сёння “Нёман” займае дзесятае месца ў турнірнай табліцы.