З’яўленне вуліцы Ларысы Геніюш у Зельве немэтазгоднае

Сябра партыі БНФ Яўген Скарабутан накіраваў лісты ў міністэрства культуры і палату прадстаўнікоў з прапановай надаць вуліцы Савецкай у Зельве імя Ларысы Геніюш.

Паэтка жыла там даволі доўга.

“З’яўленне вуліцы, названай у яе гонар, было б добрым падарункам для зельвенцаў, прымеркаваным да 100-х угодак з Дня народзінаў Ларысы Антонаўны”, – кажа Яўген.

Семеняка не згаджаецца з гэтым і аргументуе тым што:

“Для большасці жыхароў слова “Савецкая” з’яўляецца важным гістарычным паняццем, якое асацыюецца з іхняй маладосцю і ўпэўненасцю ў заўтрашнім дні, Вялікай Перамогай над фашызмам, эканамічнымі і сацыяльнымі дасягненнямі нашай краіны”.

Сёння ў Зельве ўжо распачаты збор подпісаў сярод жыхароў вуліцы Савецкай за змену яе назвы.