Апекуны шлюбу з’явяцца ў Гродна
Абраз прывезлі з расійскага Мурама. Для вернікаў ікона будзе выстаўляцца ў манастыры з 17 да 22 гадзін. Наколькі яна затрымаецца ў Гродна, пакуль невядома.
Князь Пётр і дачка пчаляра, сялянка Февронія жылі ў XIII стагоддзі. Калі князь захварэў, ніхто не мог яго вылячыць, акрамя Февроніі. І калі князь убачыў яе, адразу закахаўся і паабяцаў ажаніцца з ёю пасля таго, як яна яго вылячыць. Святая Февронія ацаліла Пятра і выйшла за яго замуж. Святыя муж і жонка праславіліся пабожнасцю і міласэрнасцю. Памерлі яны ў адзін дзень і адну гадзіну 25 Чэрвеня 1228 году.
8 ліпеня, у дзень сям’і, любві і вернасці, у жыхароў і гасцей горада таксама будзе магчымасць пакланіцца іконе з 8 да 22 гадзін. Як паведаміла сястра Ірына Раства-Багародзічнага манастыра, малебен будзе цягнуцца ўвесь дзень.
Здымак з s13.ru