Польскія валантэркі ў “Тваім стылі”
Ася Брындза мае 23 гады, паходзіць з горада Санок, што на Падкарпацці.
Зараз навучаецца ў Сілезіянскім універсітэце ў Катавіцах, дзе вывучае паліталогію і рускую філалогію.
– Я шчаслівая, што магу даведацца як тут працуюць журналісты, пазнаёміцца з цікавай краінай.
Мне вельмі спадабалася ў Гродне, ужо чакаю падарожжаў у іншыя гарады Беларусі.
align=”left” width=”260″ height=”215″ >Кінга Дышэровіч мае 19 гадоў, жыве ў Лодзі і навучаецца ў Лодзінскім універсітэце, вывучае паўднёваславянскія мовы, у прыватнасці – сербскую, а таксама журналістыку.
Цікавіцца мовазнаўствам, фальклёрам, гісторыяй і палітыкай. Самастойна вывучыла беларускую мову.
– Рашэнне прыехаць на EVS у Беларусь было даволі спантанным. На выбар паўплывалі найперш месца, тэма і мова.
Першае ўражэнне ад Горадні гэта, напэўна, чароўны цёмнаблакітны, акружаны дрэвамі Нёман, які ўбачыла з Румлёўскага маста.
Дзяўчаты прыехалі ў Гродна па запрашэнні грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.
Алеся Бяленік, каардынатарка міжнародных моладзевых абменаў арганізацыі:
– Дзяўчынкі прыехалі папрацаваць у “Трэці сектар” на 3 месяцы, у межах праграмы “Моладзь у Дзеянні” (кірунак – Еўрапейская валантэрская служба).
Для нас гэта ўжо другі досьвед супрацы з польскімі валантэрамі. Першым разам польскі партнер-арганізацыя “Анавой”, накіравалі да нас Клаўдыю і Госю, і гэта быў вельмі паспяховы праект для ўсіх бакоў.
Была відавочная карысць і для арганізацыі і для саміх валантэрак. Таму мы супольна вырашылі працягнуць нашае супрацоўніцтва ў валантэрскім кірунку.
10 ліпеня прыязджаюць яшчэ дзве дзяўчынкі з Польшчы – Вольга і Аляксандра, якіх мы накіроўваем на працу з дзецьмі ў Гарадзенскім рэабілітацыйным цэнтры.