Камелот збірае альтэрнатыўшчыкаў

На вечарыну з’едуцца каманды з Гродна, Ліды і Брэсту.

Ліда “Tweed”: Прыпісваюць сябе да нью-мэталу. Першы альбом “Вачыма дзіцяці” лідчане выпусцілі ў далёкім 2004, падпісаўшы кантракт з расійскім лэйблам. Напрыканцы сакавіка гэтага году адбыўся рэліз новай кружэлкі “Сэрца ў пылу”.

 

Гродна “Action”: Каманда “маладых ветэранаў гродзенскага хардкору”. Гурт некалькі разоў цалкам развальваўся і збіраўся зноў.  У адрозненні ад “Tweed” -у не можа пахваліцца колькасцю альбомаў, што кампенсуе энтузіязмам і якасцю музыкі.  

Брэст “The Fraiz”:  Студыйнае жыццё пачалося ў 2008 г. Год таму выйшла дэбютная, і пакуль што апошняя кружэлка “Thorns Of Bushy Spruces”, запісаная ў Мінску. 

 

Яшчэ адна гродзенская каманда “Black Market”. Гурт мае пяцігадовую гісторыю. Змяняліся склады і стылі. Затое не нараджалася новых альбомаў.

Сёння музыкі вызначыліся з фарматам – альтэрнатыва і недзе ў меру далёкай перспектыве маюць першую кружэлку.