Старшыня Саюзу палякаў затрыманая па дарозе ў Мінск

Па дарозе на сустрэчу з еўракамісарам Стэфанам Фюле ў Мінску іхная машына была затрыманая міліцыянтамі.

Са слоў Анджэя Пачобута, затрыманне нельга лічыць выпадковым:

Міліцыянты казалі пра аперацыю “Арсенал” – гэта пошук нелегальнай зброі, потым, што нібыта машына прасела, і магчыма была ў аварыі . Калі мы пачулі слова “зброя”, то зразумелі, што трэба вельмі асцярожна сябе паводзіць. Мы сказалі, што калі будзе праводзіцца дагляд машыны, каб былі выкананыя ўсе фармальнасці. Мы ўжо маем досвед, калі былой старшыні Саюза палякаў Анжаліцы Борыс падкінулі наркотыкі. Тады нас завезлі ў РАУС. Сказалі, што звернуцца да пракурора па санкцыю на ператрус машыны. Мы сказалі, што калі нічога не знойдуць, то мы будзем скардзіцца, – цытуе старшыню рады Саюзу палякаў Радыё Рацыя.

Праз некаторы час супрацоўнік міліцыі, папрасіў прабачэння і пакараў кіроўцу штрафам за тое, што Анджэй сядзеў на заднім сядзенні без паса. 

На сустрэчу, на якой планавалі расказаць пра сітуацыю вакол Саюза палякаў на Беларусі і польскай нацыянальнай меншасці, Анжаліка Арэхва і Анджэй Пачобут не паспелі. Аднак вырашылі накіравацца ў Мінск, каб сустрэцца з Еўракамісарам потым.