Гадавіна Грунвальду ў “Крызе”

|

У вернісажы, які адбудзецца пры падтрымцы Генеральнага консульства Польшчы ў Гародні, прымуць удзел мастакі з Саюза польскіх мастакоў у Беларусі і аб’яднання мастакоў “Бемова” з Варшавы.

На адкрыцці можна будзе адчуць сябе жыхаром сярэднявечча, пачуць музыку ў выкананні гарадзенскіх музыкаў, якія граюць на дудах.

На выставе будзе паказана каля 15 карцін. Доўжыцца выстава будзе да 2 жніўня.

 

Галерэя “Крыга” адчынілася 16 студзеня 2010, але яна ўжо існавала ў гатэлі “Нёман” некалькі год таму. Яна перарвала сваю дзейнасць па тэхнічных прычынах: гатэль “Нёман” зачыніўся на рамонт.

 

Выява: карціна Войцеха Косака “Грунвальд”, паводле http://www.kryga.com