Новая экскурсія па Новым свеце

|

Чарговая экскурсія па адной з частак гарадзенскага Новага свету адбудзецца 14 ліпеня. Гэтым разам арганізатары прапануюць прайсціся ад плошчы Тызенгаўза, былой плошчы Свабоды, па Грандзіцкай вуліцы да Дроўнага рынку, зазірнуць на вуліцу Крайнюю, даведацца пра выгляд гэтых мясцін у міжваенны час, а таксама пазнаёміцца з успамінамі былых жыхароў гэтай часткі Новага света.


Экскурсію бясплатна праводзіць Таццяна Казак, супрацоўніца Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Пачатак экскурсіі ў 18.30. 

Планаваная экскурсія – не першая прысвечаная Новаму Свету. Раней гродзенцы мелі магчымасць пачуць яго гісторыю ад выбітнага знаўцы Андрэя Чарнякевіча, аўтара кнігі “Новый Свет и его окрестности”.

Лёс гэтага ўнікальнага раёну ўжо некалькі год прыцягвае да сябе ўвагу неябыякавых гродзенцаў.

Цікавіліся Новым Светамі і карэспандэнты Твайго Стыля, якія сфатаграфавалі дэталі, тыповыя для гэтага раёна.

 

Фота gs.by