Гандлёвы калідор з Гродна ў Гданьск

У выніку пагаднення Беларусь змагла б карыстацца партамі ў Труймесце для гандлёвых сувязей з замежнымі партнэрамі.

Плануецца стварэнне адмысловага транспартнага калідору паміж Гародняй і Гданьскам. Тавары правозіліся б галоўным чынам чыгункай.

У Беларусі распрацоўваецца ўрадавы праект, які тычыцца транспартна-лагістычнай сеткі– кажа Сяргей Ткачэнка, старшыня Свабоднай Гаспадарчай Зоны ў Гародні.

Месцазнаходжанне Гародні дазваляе гораду стаць міжнародным камунікацыйным вузлом для Польшчы, Літвы ды Беларусі.


Напраклад, чэхі ўжо даўно карыстаюцца партамі ў Шчэціне, Свіноуйсці і Труймесце, а украінцы спадзяюцца на злучэнне Львова з портам у горадзе Эльблонг.

 

Па інфармацыі Dziennik Bałtyjski